www.bel-knight.com

Фэстываль "Калядныя вечары на Залатой Горцы"

      29.12 а 19:00 у праграме фэстывалю "Калядныя вечары на Залатой Горцы" адбудзецца канцэрт старадаўняй беларускай музыкі у выкананьні удзельнікаў праекту "Легенды Вялікага Княства". Выступяць ансамбалі старадаўняй музыкі п/к Сьвятланы Шыдлоўскай (Віцебск) і "Fona Bona" пад кіраўніцтвам Кірылы Насаева і Віктара Кісьцень (арган). Прагучаць творы з Нясьвіжскага канцыяналу (1564 г.), з канцыяналу Арцеміуша (1587-1596 гг.), Слонімскага сшытку 18 ст., творы Вацлава з Шамотул, Цыпрыяна Базыліка, Мікалая Гамулкі, канты і псальмы 16-17 стст.

Уваход бясплатны. Ахвяраваньні вітаюцца.

Арына Вячорка, 19.12.2005 г.

Распечатано 14.12.2017 г.