www.bel-knight.com

Майстаркласы па латышскіх танцах i навукова-практычны семінар «Праблемы рэканструкцыі старадаўняй беларускай музыкі»

      Майстаркласы па латышскіх танцах! Праводзіць Анна Несцерава!

У сувязі з прыездам латышоў і танцавальнай вечарынкай 18 лістапада ў Доме Дружбы а 17.00 запрашаем 12 лістапада ў рыцарскі клуб "Вялікае Княства"(ЦВР "Маяк", зав. Палявы 2а) на майстаркласы па латышскіх танцах! Пачатак у 18:00.

Аплата за майстаркласы яблык ці банан.
13 лiстапада там жа , але у 24 кабiнеце а 15.00 - цыкл семінараў «Музыка мінулага. Праблемы інтэрпрэтацыі»: I навукова-практычны семінар «Праблемы рэканструкцыі старадаўняй беларускай музыкі».

Праграма:

15.00 – 15.10: Адкрыцце семінару.
15.10 – 15.40: Сярэднявечная музыка.Вызначэнне.Гісторыя.Накірункі рэканструкцыі.
Сасноўскі Зміцер – кіраўнік гурта «Стары Ольса».
Асноўныя тэзісы:
- Храналогія лакалізацыі Сярэднявечча.
- Вызначэнне паняцця «сярэднявечная музыка».
- Накірункі музыкі Сярэднявечча.
- Спосабы і крытэрыі рэканструкцыі.

15.40 – 16.00: абмеркаванне праблематыцы даклада.
16.00 – 16.20: Прыклад інтэрпрытацыі музыкі мінулага па ўзору фестываля старадаўняй музыкі «Песні нашых карэнняў» (г.Ярослаў, Польшча).
Вячорка Арына Паладзіеўна – прадзюсар.
Асноўныя тэзісы:
- Апісанне арганізацыі фестываля. Склад удзельнікаў.
- Адна з асноўных раблем інтэрпрытацыі музыкі мінулага: «рэканструкцыя ці стылізацыя?»
- Выкарыстанне роднай мовы ў рэканструкцыі старадаўняй музыкі.
- Гучанне інструментаў у адпаведным асяродку.
- Жанчыны і выкананне старадаўняй музыкі.
- Паходжанне музыкі Сярэднявечча.
- Кампазітарскія інтэрпрэтацыі.

16.20 – 16.35: абмеркаванне праблематыцы даклада.
16.35 – 16.55: падвядзенне вынікаў.
16.55 – 17.10: перапынак.
17.10 – 19.00: практычная частка (выступ музычных і танцавальных калектываў).
Гурты «Гальярда», «Гістрыен».

Арыня Вячорка, 10.11.2005 г.

Распечатано 26.3.2017 г.