www.bel-knight.com

Цыкл семiнараў «Музыка мiнулага. Праблемы iнтэрпрытацыi»

      Беларускi рыцарскi клуб "Вялiкае княства" (зав. Палявы 2а. Праезд трал.5, 20, аўт. 102 ад чыгуначнага вакзала да прыпынку «Лясная») прапануе цыкл семiнараў «Музыка мiнулага. Праблемы iнтэрпрытацыi»

1 навукова-практычны семiнар «Праблемы рэканструкцыi старадаўняй беларускай музыкi»

29 кастрычнiка (субота) 2005 г., 17.00 – 21.00

Праграма:

17.00 – 17.10: Адкрыцце семiнару.
17.10 – 17.40: Сярэднявечная музыка.Вызначэнне.Гiсторыя.Накiрункi рэканструкцыi.(Сасноўскi Змiцер – кiраўнiк гурта «Стары Ольса»).
Асноўныя тэзiсы:
- Храналогiя лакалiзацыi Сярэднявечча.
- Вызначэнне паняцця «сярэднявечная музыка».
- Накiрункi музыкi Сярэднявечча.
- Спосабы i крытэрыi рэканструкцыi.
17.40 – 18.00: абмеркаванне праблематыцы даклада.
18.00 – 18.20: Прыклад iнтэрпрытацыi музыкi мiнулага па ўзору фестываля старадаўняй музыкi «Песнi нашых карэнняў» (г. Ярослаў, Польшча). (Вячорка Арына – прадзюсар).
Асноўныя тэзiсы:
- Апiсанне арганiзацыi фестываля. Склад удзельнiкаў.
- Адна з асноўных раблем iнтэрпрытацыi музыкi мiнулага: «рэканструкцыя цi стылiзацыя?».
- Выкарыстанне роднай мовы ў рэканструкцыi старадаўняй музыкi.
- Гучанне iнструментаў у адпаведным асяродку.
- Жанчыны i выкананне старадаўняй музыкi.
- Паходжанне музыкi Сярэднявечча.
- Кампазiтарскiя iнтэрпрытацыi.
18.20 – 18.35: абмеркаванне праблематыцы даклада.
18.35 – 18.55: падвядзенне вынiкаў.
18.55 – 19.10: перапынак.
19.10 – 21.00: практычная частка (выступ музычных i танцавальных калектываў), гурты «Гальярды», «Гiстрыен».

Алесь Чумакоў, 20.10.2005 г.

Распечатано 29.4.2017 г.