www.bel-knight.com

Фэст "Крэўскія камяні"

      Запрашаем зацнае паньства 10 верасня (субота) у слаўнае беларускае мястэчка Крэва, дзе каля сценаў славутага Крэўскага замка мае адбыцца дабрачынны фэст. Шаноўнае паньства пацешыць: канцэрт гуртоў сучаснай і старадаўняй музыкі, беларускай дуды майстар-класы па беларускіх танцах, беларускія гульні, забавы, ігрышчы, арыгінальныя экскурсіі па мястэчку, кірмаш народных рамёстваў, канцэрт бардаў ля вогнішча пад зоркамі і шмат-шмат іншага, вясёлага і цікавага!!!

Арганізатар фэсту - дабрачынны фонд "Крэўскі замак" пры падтрымцы Міністэрства культуры і Смаргонскага райвыканкама. Усе грошы, атрыманыя ад фэста, будуць накіраваны на кансервацыю Крэўскага замка і стварэння музея.

Кантакты: 7762435, 2641238, karaliou@tut.by (Павел), 7820411 (Галіна), 7040018, 2341584, raman_abramchuk@yahoo.com.

Адновім Крэўскі замак разам!!!

ramal, 01.09.2005 г.

Распечатано 17.12.2017 г.