www.bel-knight.com

Прэзентацыя праекта "Ладдзя роспачы"

      19 мая а 19-й гадзіне ў клубе "Рэактар" адбудзецца прэзентацыя новага праекта "Ладдзя роспачы". Гурт сярэднявечнай музыкі "Стары Ольса" запісаў аўдыёспектакль паводле аповесці заснавальніка беларускай гістарычнай прозы У. Караткевіча.

Прэзентацыя адбудзецца ў форме канцэрта старадаўняй беларускай музыкі з зачытваннем асобных урыўкаў з аповесці "Ладдзя роспачы". Прэзентацыя скончыцца вечарам старадаўняга танца, дзе ўсе прысутныя змогуць навучыцца танцаваць забытыя танцы.

Самая буйная кропка па распаўсюджванню квіткоў - у падземным пераходзе станцыі метро "плошча Я.Коласа".

Алесь Чумакоў, 09.05.2004 г.

Распечатано 17.12.2017 г.