Княжы гуф
Княжы гуф

Галоўная/Навiны/Лiрнiкi

Апошнiя навiны...   Архиў навiнаў...   Рэйтынг праглядаў...   Дадаць навiну...

Лiрнiкi

Лірніцкія песьні, развагі пра лірнікаў і пра колавую ліру можна пачуць у выкананьні:

Аляксандра Жукоўскага
Тодара Кашкурэвіча
Алеся Чумакова

Прагучаць псальмы, сіроцкія і гістарычныя песьні беларускіх лірнікаў "Юрья і Цмок", "Дарожка"," Цекла рэчка праз мястэчка", "Maryjo, Wilna obrono", "Рыцар збройны", "Рыцар Байда", "Шла да сірацінка", "Piesn do Matki Boskiej Ostrobramskiej", "Сьпявалі уланы" і іншыя.

Уваход вольны.

Лірнікі, старцы -- так называліся музыкі, якія вандравалі з ліраю і сьпявалі па весках, мястэчках, і гарадах Беларусі.Традыцыя старчаства бярэ пачатак яшчэ у дахрысьціянскія часы. Некалі старцамі і дзядамі называлі сьвятароў культаў, што ухвалялі гармонію зямлі і неба, чалавека і ягоны род. Такая традыцыя жыла доўга і лірнікі былі вельмі паважанымі гасьцямі.У кожнай хаце, нават самай беднай, заўседы быў запас ежы "на старцаву дольку". Пазьней, ужо з пашырэньнем хрысьціянства ні адзін вялікі духоўны пост, альбо царкоўнае сьвята, незалежна ад канфесіі не абыходзілася без лірніцкіх спеваў. Лірнікі як правіла сьпявалі пераважна духоўныя вершы ў пост, альбо гістарычныя балады,альбо сіроцкія песьні, часам сьпявалі жартоўныя песьні, гралі танцавальныя мелодыі.. Народ лічыў лірнікаў носьбітамі дабра і справядлівасьці. Граць на ліры навучаліся у спрактыкаваных майстроў-"дзядоў", альбо непасрэдна падчас вандраваньняў. Лірнікі былі асобнай прафесійнай групай музыкаў, пра што сьведчаць дакументы 17 стагодзьдзя, якія апісваюць нават цэлыя карпарацыі лірнікаў, такія вядомыя як, напрыклад, у Магілеве і Слуцку. Але сам інструмент, колавая ліра, альбо арганіструм, альбо лера, быў вядомыва Усходней Эўропе з 11 стагодзьдзя. І ня толькі ў вясковым асяродку, але і ў манастырах і ў магнацкіх палацах. Такія вядомыя кампазітары, як В.А.Моцарт, І.Гайдн, складалі адмыслова для гэтага інструмента творы. На Беларусі лірніцкая традыцыя не была перапынена і яшчэ ў 1945-46 гадах можна было сустрэць сапраўднага лірніка. Ліра сфармавала вельмі цікавы жанр. Які неадемна зьвязаны з нашае нацыянальнае музычнае культурай.

Алесь Чумакоў, 04.04.2006 г., праглядаў - 13684.   Версiя для друку...

Концерт "Мельницы"

19 апреля, в Минском клубе "Стэп" состоится концерт группы "Мельница".

Предварительная продажа билетов осуществляется по цене 12500 руб. На следующей недели билеты будут уже по 15000 руб.

Тел. для справок и заказа билетов: (029) 505-16-89, (029) 559-17-60

Любарт, 03.04.2006 г., праглядаў - 4672.   Версiя для друку...

Канцэрт гусельнай музыкi



23 сакавіка праект "Старажытная зямля" прадстаўляе канцэртную праграму "Гуслі. Адраджэнне традыцыі". Выканаўцы: Алесь Чумакоў (гурт "Стары Ольса"), Анна Кавалева (г. Віцебск), Ірына Мазюк (гурт "Кудмень"), Святлана Клепікава (гурт "Дэсань"), Вячаслаў Калацэй (гурт "Ветах"), Кася Радзівілава (гурт "Вайдэлот"), Алеся Чумакова (гурт "Келіх кола") і інш.

У канцэрце гледачы могуць пабачыць такі рэдкі для сучаснай Беларусі іструмент як "гуслі". Можна будзе пазнаёміцца з гісторыяй традыцыі гусельнага майстэрства, пабачыць як выглядаюць латгальскія, рускія і літоўскія гуслі.

З гісторыі гусляў на Беларусі. Гэты інструмент выклікае інтарэс не проста, бо гісторыя яго пачынаецца яшчэ з дахрэсціянскіх часоў. Пад гэтай назвай мы сустракаем розныя інструменты ў розныя часы. Пры тым, што знешні выгляд інструмента эвалюцыянуе, назва "гуслі" застаецца нязменнай. У старажытнасці гуслі і гудкі - інструменты скамарохаў і вулічных музыкаў. У XIV-XV стагоддзях выцеснены псалтырам, потым, у XVII-XVIII стагоддзях зноў цалкам змяняюць знешні выгляд на так званы "этнаграфічны", у XIX-XX стагоддзях рэшткі гусельнай традыцыі выцесняюцца традыцыяй цытравай, але гэтая апошняя змена датычыцца на нашых землях ужо толькі Віленскага краю, дзе яшчэ да пачатку XX стагоддзя гусельная традыцыя праіснавала безспынна. Па іншых жа частках Беларусі гуслі паступова знікалі ў розныя перыяды гісторыі, пакуль канчаткова не былі заменены цымбаламі і гармонікамі. Апошінія экзэмпляры беларускіх этнаграфічных гусляў былі зафіксаваныя ў Віцебскай губерніі на пачатку XX стагоддзя.

За аднаўленне гусельнай традыцыі ўзяліся адносна недаўна, толькі ў 90-х гадах мінулага стагоддзя. Першыя на Беларусі інструменты адноўленай традыцыі зрабілі Максім Такушэвіч (цытравы выгляд) і Алесь Жура (старажытны лірападобны выгляд і этнаграфічны выгляд). Іх інструменты засталіся ў гурта "Госіціца" і некаторых сольных выканаўцаў.

На сённяшні дзень у Беларусі можна налічыць каля дзесятка майстроў і выканаўцаў на гэтым містычным старажытным інструменце, які зараз паступова вяртае сабе мінулую папулярнаць. У нас атрымалася сабраць большасць гэтых людзей разам і 23 сакавіка вы убачыце іх на адной сцэне ў канцэртнай праграме "Гуслі. Адраджэнне традыцыі".

Маладзёжны тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а)

Тэлефоны для даведак: 2229296, 2131949, 2228203, (029) 6168490, (029) 5736746.

Тэл. (029) 6168490 (Арына)

http://staryolsa.com, 15.03.2006 г., праглядаў - 2687.   Версiя для друку...

Второй белорусский национальный фестиваль «Меч Гедимина»

С 6 по 8 мая 2006 года в Минске будет проходить Второй белорусский национальный фестиваль «Меч Гедимина», организатором которого является Минская уния "Меч и ворон". Будем рады видеть Вас в числе участников!

На официальном сайте Минской унии "Меч и ворон" http://sword-and-raven.org содержится более подробная информация, необходимая для участия в фестивале.

http://sword-and-raven.org, 09.03.2006 г., праглядаў - 1920.   Версiя для друку...

11 лютага ў Моладзевым тэатры эстрады адбудзецца канцэрт лютневай музыкі Беларусі і Eўропы XVI-XVIII стст.

11 лютага ў 19.00 у Моладзевым тэатры эстрады выступяць найвядомейшыя ў Беларусі выканаўцы лютневай музыкі: гурты LITUUS, "Крылы часу", лютністы Ільля Кубліцкі, Бяльковіч Тацяна. Упершыню ў гісторыі лютністы Беларусі зьбіраюцца на адной сцэне. У праграме выкананьне эўрапейскай клясыкі, а таксама асобных твораў з "Полацкага сшытку" й іншых беларускіх табулятураў.

На канцэрце загучаць рэдкія інструмэнты з майстэрні пінскага майстра Юрыя Дубнавіцкага - адзінай майстэрні ў Беларусі старадаўніх інструмэнтаў: віола да брача, віоль д'амур, віола да гамба, віола да бурдоне, барочнай лютні і лютні-тэорбе. Рэнэсансныя лютні Дубнавіцкага добра вядомыя слухачам з творчасьці гурта "Стары Ольса". Дарэчы, удзельнік гурта Ільля Кубліцкі зьбіраецца на іх прасаліраваць. Новым будзе і выступ на лютні-тэорбе выкладчыца менскага музычнага вучылішча імя М.Глінкі выпускніцы Харкаўскай кансэрваторыі Тацяны Бяльковіч.

Адным зь першых лютню ў Беларусі зрабіў Юры Дубнавіцкі. Яго першая праца засталася ў Акадэміі музыкі. Цяпер ён мае 11 уласнаручна зробленых лютняў розных відаў і эпохаў. У Юрыя ёсьць свае вучні, такія як Андрэй Шкледа і ансамбль "Крылы часу", які прыме ўдзел у імпрэзе.

Вечарыну аздобіць танцам Тэатр старадаўняй культуры "Яварына".

Канцэрты гістарычнай музыкі ў Беларусі адбываюцца рэгулярна. Акрамя лютневай музыкі у плянах канцэрты гусельнай, лірніцкай і дударскай музыкі. Да ўдзелу ў іх плянуецца запрашаць найвядомейшых беларускіх і замежных выканаўцаў.

Тэл. (029) 616849 (Арына)

www.staryolsa.com, 08.02.2006 г., праглядаў - 1870.   Версiя для друку...
Мапа сайту...
Уверх...
Усе правы абаронены © 2004, 2005, Княжы гуф
Вашы заўвагi i прапановы: knight.by@mail.ru
Дызайн i праграмiраванiе Dionisiy, хостынг Extmedia