Княжы гуф
Княжы гуф

Галоўная/Навiны/Концерт Тэм Гринхилл

Апошнiя навiны...   Архиў навiнаў...   Рэйтынг праглядаў...   Дадаць навiну...

Концерт Тэм Гринхилл

Концерт Тэм Гринхилл (Натальи Новиковой) состоится 12 февраля в городе Минске, в кафе (фальварку) "Добрые мысли", начало в 19.00. Не опаздывайте!!!

Dianna, 26.01.2006 г., праглядаў - 2197.   Версiя для друку...

Народная вечарына

Народная вечарына пераносіцца на 29.01 а 18.00 у ЦПР "Маяк"-клуб ВКЛ (пер. Палявы, 2а).

У праграме беларускія и латышскія танцы! Грае гурт “Вайдэлот”!

Уваход: 2.500. Пытанні па тэлефоне: +375 29 685 03 74 (Анна).

Аннушка, 22.01.2006 г., праглядаў - 1895.   Версiя для друку...

Фэстываль "Калядныя вечары на Залатой Горцы"

29.12 а 19:00 у праграме фэстывалю "Калядныя вечары на Залатой Горцы" адбудзецца канцэрт старадаўняй беларускай музыкі у выкананьні удзельнікаў праекту "Легенды Вялікага Княства". Выступяць ансамбалі старадаўняй музыкі п/к Сьвятланы Шыдлоўскай (Віцебск) і "Fona Bona" пад кіраўніцтвам Кірылы Насаева і Віктара Кісьцень (арган). Прагучаць творы з Нясьвіжскага канцыяналу (1564 г.), з канцыяналу Арцеміуша (1587-1596 гг.), Слонімскага сшытку 18 ст., творы Вацлава з Шамотул, Цыпрыяна Базыліка, Мікалая Гамулкі, канты і псальмы 16-17 стст.

Уваход бясплатны. Ахвяраваньні вітаюцца.

Арына Вячорка, 19.12.2005 г., праглядаў - 1817.   Версiя для друку...

Канцэрт "Сярэднявечныя Каляды"

Праект "Старажытная зямля" віншуе вас з Калядамі!

25 снежня калядуюць гурты "GUDA", "Desan", "Bassdance", "ДжамБіБум", "Вайдэлот", "Тэстамент", "Гістарыён", "Ліцьвінскі хмель", "Рокаш", "Келіх Кола", "Яварына".

Маладзёжны тэатр эстрады, вул. Маскоўская, 18а, Тэл 2228296, (029) 6168490.

У праграме канцэрту “Сярэднявечныя Каляды”: беларускія архаічныя песьні, літоўскія, латысскія, польскія калядныя песьні, музыка на архаічных інструмэнтах (жалейках, дудах, гусьлях), народныя танцы Эўропы й Беларусі. А таксама конкурсы й сюрпрызы.

Квіткі каштуюць 4-6 тыс. + падарункі калядоўнікам.

Арына Вячорка, 19.12.2005 г., праглядаў - 1796.   Версiя для друку...

Сярэднявечная дыскатэка ад гурта "Стары Ольса"

З нагоды Калядаў гурт грае "Сярэднявечную дыскатэку" ў клубе "Рэактар" (г. Мiнск, В. Харужай, 29).

Арганізатар – Віталь Супрановіч. Кошт квiткоў - 9000 (танцпол), 15000 (столiк). Квiткi можна набыць у падземным пераходзе ст. метро "Пл. Я. Коласа" i перад пачаткам канцэрта.

Першыя 300 пакупнiкоў атрымаюць падарунак ад гурта !!!

Даведкi па тэл.: 649 08 88, 766 24 25.

www.staryolsa.com, 14.12.2005 г., праглядаў - 1910.   Версiя для друку...
Мапа сайту...
Уверх...
Усе правы абаронены © 2004, 2005, Княжы гуф
Вашы заўвагi i прапановы: knight.by@mail.ru
Дызайн i праграмiраванiе Dionisiy, хостынг Extmedia